| Уладзімер В. ( @ 2009-12-16 01:00:00 |
| Entry tags: | capitalism, crisis, emerging markets, simon johnson, usa |
Simon Johnson, 'The Quiet Coup', The Atlantic Magazine (II)
Пачатак
Стаць Бананавай Рэспублікай
Па глыбіні ды раптоўнасці амерыканскі эканамічна-фінансавы крызіс ашаламяна нагадвае часы, якія мы нядаўна назіралі на ўзнікаючых рынках (і толькі там): Паўднёвая Карэя (1997), Малайзія (1998), Расея ды Аргентына (раз-пораз). Тады сусветныя інвестары баяліся, што краіна ці ейны фінансавы сектар ня зможа выплаціць горы доўгу, а таму нечакана пераставалі выдаваць пазычанні. І кожным разам гэты страх спраджваўся, як у выпадку з банкамі, якія не атрымалі даўгавую адтэрміноўку, а таму не маглі выплочваць па доўгу. Вось што 15 верасня прывяло Lehman Brothers да банкруцтва, і да высыхання ўсіх крыніцаў капіталу для фінансавага сектару ЗША. Як і ў крызісах на ўзнікаючых рынках слабасць банкаўскай сістэмы адгукнуліся рэхам на астатняй эканоміцы, і такім чынам спрычынілася да вострых эканамічных сутаргаў і цяжкасцяў для мільёнаў людзей.
Але існуе яшчэ больш глыбокае і трывожнае падабенства: інтарэсы бізнес элітаў – у выпадку ЗША гэта фінансісты – ігралі галоўную ролю ў стварэнні крызісу, з прыхаванай дзяржаўнай падтрымкай яны ажыццяўлялі ўсё велічэйшыя і велічэйшыя спекуляцыі, пакуль не прыйшоў немінучы крах.
Трывожыць тое, што яны выкарыстоўваюць свой ўплыў каб перашкодзіць менавіта тым тэрміновым рэформам, якія б змаглі выцягнуць эканоміку са свабоднага падзення. Урад выглядае бездапаможным альбо яму проста неахвотна дзейнічаць супраць іх.
Інвестыцыйныя топ-банкіры і дзяржаўныя афіцыйныя асобы ўкладаць віну за цяперашні крызіс на паніжэнне амерыканскай працэнтнай стаўкі пасля пузыра высокатэхналагічных кампаніяў ці, лепей, на адток ашчаджанняў з Кітаю. Той, хто на правым баку, скардзіцца на Fannie Mae i Freddie Mac альбо на даўнія намаганні стымуляваць домаўладальніцтва. І, канешне, для ўсіх стала аксіомай, што адказныя за “бяспеку ды надзейнасць” [‘safety and soundness’] рэгулюючыя органы крэпка спалі за стырном.
Але ўсе гэтыя меры: палегчаная рэгуляцыя, танныя грошы, няпісаны кітайска-амерыканскі эканамічны альянс, стымуляцыя домаўладальніцтва – маюць агульнае паміж сабой. Пры тым, што некаторыя традыцыйна асацыююцца з Дэмакратамі, іншыя – з Рэспубліканцамі, яны ўсе садзейнічалі фінансаваму сектару. Змены ў палітыцы, якія маглі б прадухіліць крызіс, але не абмяжоўвалі б даходы фінансавай галіны – на прыклад, цяпер знакамітая спроба Брукслі Борн [Brooksley Born] y 1998 рэгуляваць крэдытныя дэфолтныя свопы у Камісіі па гандлі ф’ючэрсамі [Commodity Futures Trading Commission] - былі праігнараваныя ці адкінутыя ўбок.
Фінансавая сфера не заўсёды карысталася такім ласкавым абыходжаннем. Але ў апошнія 25 год яна перажыла эканамічны ўздым і стала мацнейшай. Уздым пачаўся з часоў Рэйгана [Reagan] і толькі набраў сілу, дзякуючы дэрэгуляцыі падчас адміністрацыяў Клінтана [Clinton] ды Джорджа Буша [George W. Bush]. Таксама іншыя фактары падлілі паліва ва ўзлёт фінансавага сектару. Манетарная палітыка Пола Волкера [Paul Volcker] y 1980 і адначасова з ёй узросшая валатыльнасць працэнтных ставак зрабілi гандаль бондамі нашмат прыбытковымі. Вынаходзтва сек’юрыцізацыі актываў, працэнтнага свопу ды крэдытнага дэфолтнага свопу шматкратна падвысілі аб’ём трансакцыяў, на якіх банкіры маглі зарабіць грошы. Старэйшае ды багацeйшае з часам насельніцтва ўсё больш і больш інвестыравала ў каштоўныя паперы дзякуючы стварэнню праграмаў Індывідуальнага Пенсійнага Рахунку [IRA] і 401 (k). Усё гэта ў значнай ступені падвысіла даходныя магчымасці фінансавай сферы.
Ня дзіва, што Уол-стрыт скарысталася гэтымі магчымасцямі. У перыяд з 1973 па 1985 фінансавы сектар ніколі не зарабляў больш за 16 адсоткаў нутраных карпаратыўных даходаў. У 1986 гэтая лічба дасягнула 19 адсоткаў, у 1990х яна вагалася паміж 21 і 30 працэнтамі, т.б. была самай высокай у пасляваенны перыяд. У тым жа самы дзесяцігоддзі яна дасягнула 41 адсотку. Заробак рос такжа драматычна. З 1948 па 1982 сярэдняя плата за працу ў фінансавым сектары была ў межах 99 і 108 адсоткаў сярэдняга ўсіх прыватных галінаў эканомікі. З 1983 яна рэзка пайшла ўгору і дасягнула 181 адсотка ў 2007.
Вялізарнае багацце, створанае і сканцэнтраванае фінансавым сектарам, надало банкірам велізарны палітычны вес, які ў ЗША ня бачылі з часоў Джэй Пі Моргана [J.P. Morgan] (чалавека). У той час банкаўская паніка 1907 году магла бы быць спыненая толькі праз каардынацыю дзеянняў прыватных банкіраў: ніводная дзяржаўная структура не магла прапанаваць дзейны адказ. Але той, першай хвалі банкаўскіх алігархаў прыйшоў канец з абзацам пра рэгуляцыю банкаў, які быў напісаны ў адказ на Вялікую Дэпрэсію; а новае ўзнікненне амерыканскай фінансавай алігархіі – гэта нядаўняя з’ява.
Пераклала з ангельскай К.М.