| Уладзімер В. ( @ 2006-09-17 23:57:00 |
беларускае
З апошняга прачытаў "Пляц Волі" А. Пашкевіча. Надзіва спадабалася, апрача таго, што аб Слуцкім чыне там блытана і замала.
Вартасць гэтага "рамана-дакумента" ляжыць у дасціплых апісаннях жыцця герояў-адраджэнцаў, якія выстрайваліся ў шэраг і ехалі адзін за адным з эміграцыі ў лапы бальшавікоў. У 1927-ым, калі Аляхновіч ужо сядзеў, Вацлаў Ластоўскі ўсё адно ехаў з Коўна ў Менск займаць высокую пасаду ў БССР. Амбіцыіям патрыярхаў беларускага руху прыходзіў стырыятыпны канец: ад чэкістскай кулі ў галаву далёка ад Радзімы.
Як раз у мінулую нядзелю слухаў выступ сп. Пазняка. Гэтай доляй папярэдніх пакаленняў бел. палітыкаў ён карыстаўся, заклікаючы супраць супрацоўніцтва з рэжымам.